Гаспадаркі Віцебскай вобласці завяршаюць працу на ільновым полі
17 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці завяршаюць уборку льнотрасты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на 17 верасня, па вобласці льнотраста ўзнята на плошчы звыш 16,6 тыс.га, або 93% да плана. У 11 раёнах, дзе лён займае менш за 1 тыс.га, гэтыя работы завершаны. Запрэсаваная льнотраста ўбрана з плошчы амаль 14 тыс.га. Усяго гаспадаркамі нарыхтавана больш за 26,5 тыс.т льнотрасты сярэднім нумарам 1,06.
Азімыя збожжавыя культуры пасеяны на плошчы звыш 137 тыс.га, або 55% да задання, у тым ліку азімай пшаніцай ужо занята каля 97,5 тыс.га, трыцікале - 13,6 тыс.га. Гаспадаркі Віцебскага, Дубровенскага і Гарадоцкага раёнаў ужо завяршылі ўзворванне глебы пад азімоў сеў, яшчэ ў 13 раёнах засталося ўзараць менш за 10% плошчаў, адводзімых пад азімыя збожжавыя. Усяго па вобласці ўзаралі больш за 220 тыс.га, або 88%.
Кармавая кукуруза ўбрана з плошчы амаль 64,4 тыс.га (80% да плана). Зялёнай масы нарыхтавана больш за 1,5 млн.т, сярэдняя ўраджайнасць складае 239,2 ц/га.
Гаспадаркі працягваюць масавую уборку бульбы, якая выкапана на плошчы звыш 2 тыс.га, або 38,4% да плошчы, што падлягае ўборцы. Усяго нанкапана 33,7 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 170 ц/га.-0-