Гаспадаркі Віцебскай вобласці завяршаюць сяўбу буракоў і морквы
10 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці пасеялі агароднінныя культуры на агульнай плошчы больш за 1,1 тыс.га, што складае 62% плана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Фактычна завершаны пасяўныя работы на бурачным полі, гэтая культура зараз займае амаль 290 га (96% плана). Морква пасеяна на плошчы амаль у 260 га (каля 74%). Набраны тэмп (у дзень каля 10% плана) дазволіць завяршыць сеў морквы на працягу двух-трох бліжэйшых дзён. Зялёны гарошак займае ўжо каля 400 га (больш за 56%). Капуста пасеяна на 130 га (37%). Акрамя таго, працягваецца пасадка бульбы, якая высаджана на плошчы больш за 4 тыс.га, што складае больш за 40% плана з улікам пашырэння плошчаў пад гэту культуру да 10 тыс.га.
Сёння ў вобласці актыўна разгортваюцца работы па хімпраполцы культур. Так, гэты від работ праведзены амаль на 70 тыс.га, якія займаюць азімыя збожжавыя (больш за 70%). Паралельна гаспадаркі прыступаюць да хімпраполкі яравых збожжавых культур і кукурузы, якая пасеяна на 57 тыс.га (57%), а таксама вядуць работу па абароне ад шкоднікаў пасеваў лёну і яравога рапсу. Акрамя таго, аграрыі актыўна рыхтуюць матэрыяльна-тэхнічную базу для арганізацыі корманарыхтоўвання, яе плануецца пачаць у канцы мая.
У цэлым гаспадаркі вобласці завяршылі яравы сеў і перасеў загінуўшых азімых культур, які праведзены на плошчы 437,5 тыс.га (з улікам перасеву), у тым ліку збожжавыя і збожжавыя культуры пасеяны на плошчы 305 тыс.га.-0-