Гаспадаркі Віцебскай вобласці завяршаюць трапацце лёну
16 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці завяршаюць трапаванне лёну і прыступаюць да ўборкі льну-трасты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на 16 жніўня, усяго ў вобласці лён вытрапаны на плошчы звыш 16,2 тыс. га, што складае больш за 90% да плана. Самая вялікая плошча ільнянога поля (амаль 2,3 тыс.га) у Дубровенскім раёне, дзе лён вытрапаны на больш чым 2 тыс. га, або каля 90% да плана. У большасці раёнаў гэты від работ выкананы на 90% і больш пасяўных плошчаў.
У вобласці набліжаецца да завяршэння і масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Паводле даных на 16 жніўня, усяго скасілі 348 тыс. га, або 79% ад плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Намалочана амаль 1,1 млн. т пры сярэдняй ураджайнасці 31,3 ц/га. Найбольшы ўклад у агульнаабласны каравай уносяць гаспадаркі Аршанскага раёна, дзе намалочана звыш 103 тыс. т збожжа, а таксама аграрыі Віцебскага раёна з намалотам амаль 84 тыс.т. Яшчэ ў трох раёнах намалочана звыш 70 тыс.т у кожным.
Гаспадаркі вобласці паставілі ў кошт дзяржзаказу каля 162 тыс.т збожжа, што складае больш за 87%, у тым ліку план па піваварным ячмені выкананы на 27,6% (здадзена нарыхтоўшчыкам каля 8,3 тыс.т).
Азімы рапс пасеяны на плошчы 38,7 тыс.га, або 77,5% ад планаваных плошчаў, пры гэтым гаспадаркі чатырох раёнаў фактычна завяршылі пасяўныя работы з гэтай алеістай культурай.-0-