Гаспадаркі Віцебскай вобласці завяршаюць уборку піваварнага ячменю
28 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці ўбралі піваварны ячмень на плошчы звыш 5,3 тыс.га, або 84%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на 28 ліпеня, у рэгіёне намалочана больш за 14,3 тыс.т піваварнага ячменю. Сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры складае 27 ц/га, пры гэтым у Шаркаўшчынскім, Дубровенскім і Аршанскім раёнах ураджайнасць перавышае 30 ц/га. Гаспадаркі вобласці плануюць паставіць па дзяржзаказе каля 8,5 тыс.т піваварнага ячменю.
Пятнаццаць раёнаў прыступілі да сяўбы азімага рапсу. Усяго засеяна 1,8 тыс.га, або 2% плануюемых плошчаў пад гэту культуру. Акрамя таго, актыўна вядуцца работы па падрыхтоўцы глебы да сяўбы. На сённяшні дзень узарана звыш 42 тыс.га - гэта больш за 50% пасяўной плошчы азімага рапсу.
Лён выцерабілі на плошчы амаль 7 тыс.га (37%). Найбольш актыўна вядуць гэту работу гаспадаркі Дубровенскага і Лепельскага раёнаў, дзе ўбрана звыш 50% пасеваў. Гаспадаркам вобласці трэба будзе нарыхтаваць каля 18 тыс.т ільновалокну.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на плошчы звыш 160 тыс.га, што складае амаль 36% да плана. Намалочана каля 396 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 24,5 ц/га.-0-