Гаспадаркі Віцебскай вобласці завяршаюць уборку збожжавых і збожжава-бабовых культур

12 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці завяршаюць масавую ўборку збожжавых і зерневых бабовых культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Паводле даных на 12 жніўня, у вобласці скасілі амаль 400 тыс.га, або каля 90% да плана, пры гэтым у большасці раёнаў засталося ўбраць менш за 5% плошчаў. Намалочана 800 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 20,1 ц/га. Лідарам па намалоце з'яўляецца Аршанскі раён, гаспадаркі якога ўнеслі ў абласны каравай каля 94 тыс.т. Тут жа атрымана найбольшая ўраджайнасць - 26,7 ц/га. Амаль 60 тыс.т збожжа намалацілі гаспадаркі Дубровенскага, Віцебскага і Талачынскага раёнаў. Таксама ў вобласці завяршаецца ўборка лёну, які выцерабілі на 17 тыс.га, або 90,9% да плана. Талачынскі, Сенненскі, Пастаўскі і Дубровенскі льнозаводы ўжо прыступілі да нарыхтоўкі льнотрасты. У вобласці працягваецца масавая ўборка яравога рапсу, які скасілі на плошчы больш за 7,6 тыс.га, або 27% да плана. Намалот гэтай культуры складае больш за 7,8 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 10,3 ц/га. Найбольш актыўна гэтыя работы вядуць гаспадаркі Аршанскага і Верхнядзвінскага раёнаў, дзе скасілі адпаведна 77% і амаль 50% да плана. Азімы рапс пасеяны на плошчы 54,5 тыс.га (63%). Акрамя таго, гаспадаркі вядуць работы па ўздыме зябi i ўнясеннi гліфасатаў пад сяўбу азімых збожжавых. Так, у цэлым па вобласці ўзаралі 120 тыс.га, або 36% да задання. Гліфасаты ўнеслi на плошчы 116 тыс.га (58%).-0-