Гаспадаркі Віцебскай вобласці завяршылі масавую ўборку збожжавых
3 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці завяршылі масавую ўборку збожжавых, перавысіўшы па намалоце вынік 2008 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на раніцу 3 верасня, збожжавыя і зернебабовыя скасілі на плошчы 350,5 тыс.га, што складае практычна 100% уборачнай плошчы. Намалот збожжа ў сельгасарганізацыях склаў 1 млн. 127,4 тыс.т, што вышэй за вынік мінулага года на 8 тыс.т. Найбольшы ўклад у абласны каравай унеслі хлебаробы Аршанскага раёна, намалаціўшы 112,8 тыс. т. Гаспадаркі двух раёнаў дабіліся сярэдняй ураджайнасці больш за 40 ц/га - Аршанскага (43 ц/га) і Верхнядзвінскага (41,5 ц/га), у цэлым па вобласці гэты паказчык склаў 32,3 ц/га. Акрамя таго, вобласць выканала дзяржзаказ (163,5 тыс. т) па пастаўках збожжа для рэспубліканскіх патрэб.
Сёння вобласць прыступіла да масавага севу азімых збожжавых. Гэтымі культурамі ўжо засеяна 47 тыс. га, што складае амаль чвэрць азімага кліну вобласці. Акрамя таго, у гаспадарках пачынаецца ўборка бульбы і агароднінных культур.-0-