Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці распачаў конкурсную вытворчасць па справе аб банкруцтве Талачынскай тэкстыльнай фабрыкі

21 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці прыняў рашэнне аб адкрыцці конкурснай вытворчасці па справе аб банкруцтве унітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства "Талачынская тэкстыльная фабрыка", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА суддзя Вольга Гаціла. Справа аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) тэкстыльнай фабрыкі была ўзбуджана ў лютым 2010 года па ініцыятыве самога прадпрыемства. Па выніках ахоўнага перыяду і на падставе аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства суд прыйшоў да высновы аб наяўнасці падстаў для ўзбуджэння конкурснай вытворчасці ў дачыненні да даўжніка тэрмінам на два месяцы. Прызначаны антыкрызісны кіраўнік, які за гэты час абавязваецца правесці аналіз фінансавай плацежаздольнасці і інвентарызацыю маёмасці прадпрыемства, сфарміраваць спіс крэдытораў і рэестр патрабаванняў крэдытораў. Па выніках конкурснай вытворчасці будзе прымацца рашэнне аб правядзенні банкруцтва з саніраваннем або ліквідацыяй прадпрыемства. Па даных на лістапад 2009 года, запазычанасць фабрыкі склала амаль Br1,5 млрд., у тым ліку даўгі па зарплаце і абавязковых плацяжах у бюджэт перавысілі Br900 млн.. Предпрынятыя раней меры па падтрымцы прадпрыемства на агульную суму Br400 млн. не далі выніку, так як каэфіцыенты, якія характарызуюць фінансавы стан прадпрыемства, маюць тэндэнцыю да пагаршэння. Камісія па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці і банкруцтва пры аблвыканкаме, які выступае ўласнікам прадпрыемства, прызнала немэтазгодным дасудовае аздараўленне прадпрыемства, а Віцебскі аблвыканкам падтрымаў неабходнасць узбуджэння вытворчасці па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці ў дачыненні да фабрыкі. Талачынская тэкстыльная фабрыка створана ў 1988 годзе. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца вытворчасць тэкстыльных вырабаў, баваўняных і шарсцяных тканін. На прадпрыемстве працуюць каля 100 чалавек.-0-