Хрэнін: Беларусь мае поўны арсенал для нанясення непрымальнай шкоды патэнцыйнаму агрэсару

У Беларусі ёсць поўны арсенал для нанясення непрымальнай шкоды патэнцыйнаму агрэсару. Пра гэта на VII Усебеларускім народным сходзе заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, адказваючы на пытанне пасля даклада аб Ваеннай дактрыне Беларусі.

"Хацелася б сказаць, якой логікай мы кіраваліся, прымаючы такія рашэнні (аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі). Вы ўсе ведаеце, што наша краіна адной з першых добраахвотна адмовілася ад размяшчэння ядзернай зброі. За гэта нам абяцалі павагу незалежнасці, суверэнітэту, непрымяненне эканамічнага ціску. Што мы бачым на сённяшні дзень? Усё парушана. Ва ўмовах агрэсіўнай палітыкі недружалюбных дзяржаў мы павінны былі рэагаваць", - сказаў Віктар Хрэнін.

Міністр абароны падкрэсліў, што была праведзена праца па размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. "Гэта дзейсны адказ на агрэсіўную палітыку недружалюбных дзяржаў. Спадзяемся, што нас пачуюць і перастануць нагнятаць. Пасля атрымання тактычнай ядзернай зброі ў нас ёсць поўны арсенал, каб нанесці непрымальную шкоду патэнцыйнаму агрэсару", - падкрэсліў Віктар Хрэнін.

Кіраўнік ваеннага ведамства звярнуў увагу, што гэта не ядзерны шантаж ці запалохванне. Гэта магчымасць абараніць дзяржаву і забяспечыць мір для беларусаў.