Хвастоўскі, Антонаў і Паўлс дадуць сольныя канцэрты на фестывалі "Славянскі базар у Віцебску"

21 мая, Полацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дзмітрый Хвастоўскі, Раймонд Паўлс, Юрый Антонаў возьмуць удзел у XIX міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і дадуць сольныя канцэрты. Пра гэта сёння ў Полацку карэспандэнту БЕЛТА распавёў першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Рылатко. "На мой погляд, сапраўднай падзеяй сёлетняга фестывалю будзе канцэрт Дзмітрыя Хвастоўскага з Прэзідэнцкім аркeстрам Рэспублікі Беларусь і праграма Раймонда Паўлса сумесна з Нацыянальным канцэртным аркeстрам Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга", - сказаў Уладзімір Рылатко. Прыедзе на фестываль і Юрый Антонаў. "Фестываль па-ранейшаму захавае сваю разнастайнасць, ён дэмакратычны", - дадаў Уладзімір Рылатко. У праграме XIX міжнароднага фестывалю мастацтваў запланавана правядзенне Дзён культуры Беларусі, Расіі, Украіны, Дня Масквы. "Фішкамі" фестывалю Уладзімір Рылатко назваў сцэнічнае і светлавое афармленне міжнароднага форуму мастацтваў. "Упершыню сцэна і святло стануць паўнапраўнымі ўдзельнікамі фестывалю", - сказаў ён. Як чакаецца, рэалізацыя білетаў на фестывальныя канцэрты пачнецца 4 чэрвеня. -0-