XX фестываль "Славянскі базар у Віцебску" пабіў рэкорды па колькасці рэкламадаўцаў і спонсараў

8 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. XX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пабіў рэкорды па колькасці прыцягнутых рэкламадаўцаў і спонсараў. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да адкрыцця юбілейнага свята мастацтваў, паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Пазабюджэтныя крыніцы дасягнулі 60% у агульным аб'ёме фінансавання фестывалю. Зборы ад продажу білетаў склалі Br6,5 млрд., што на 15% больш, чым у мінулым годзе. Пры гэтым кошт білетаў у параўнанні з XIX фестывалем амаль не змяніўся.

Па ацэнцы Паўла Латушкі, дапамога спонсараў і рэклама дасягнулі рэкордных для краіны лічбаў. Так, мецэнаты аказалі падтрымку на агульную суму Br2,75 млрд., што больш чым у тры разы больш, чым у мінулым годзе, даходы ад рэкламы склалі Br1 млрд. і перавысілі леташнія ў 1,8 раза.

Каля паловы білетаў на мерапрыемствы "Славянскага базару" рэалізавана турыстычнымі кампаніямі, якія арганізуюць туры ў фестывальны Віцебск. Акрамя таго, дзякуючы ўкараненню продажу білетаў праз Інтэрнэт пабываць на "Славянскім базары" змогуць грамадзяне Расіі, Украіны, Германіі, Літвы - яны сталі самымі актыўнымі пакупнікамі электронных білетаў.-0-