XXVIII гарадскі фестываль-свята «Віцебскі лістапад» пройдзе 17—19 кастрычніка
У гэтыя дні барды, калектывы з Беларусі, Расіі, Латвіі і аматары гітары, аўтарскай песні збяруцца ў горадзе на Дзвіне.
У праграму свята традыцыйна ўключаны конкурс аўтарскай песні па намінацыях «Аўтар», «Выканаўца», «Дуэт», «Ансамбль».
Да 11 кастрычніка ўключна ў ЦК «Віцебск ( вул. Маякоўскага, 1, каб. 14) праводзіцца прыём заявак на ўдзел у конкурсе (узор заяўкі, палажэнне аб фестывалі і ўмовы конкурсу можна знайсці на сайце www.gck.by, пытанні накіроўваць па адрасе: listopad@gck.by).
Конкурс аўтарскай песні пройдзе 18 кастрычніка ў Цэнтры культуры «Віцебск», а 19 кастрычніка адбудзецца ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу і канцэрт, у якім выступяць лаўрэаты «Віцебскага лістапада».