Юрый Антонов адкрые серыю канцэртаў «Славянскага базару»

ВІЦЕБСК, 7 ліпеня (БелТА) – Сольны выступ Юрыя Антонава адкрые серыю канцэртаў XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведамілі БелТА ў дырэкцыі форуму. Выдатны артыст і кампазітар выступіць на сцэне Летняга амфітэатра 7 ліпеня ўвечары. Публіку чакаюць яго галоўныя хіты, якія не губляюць сваёй папулярнасці. У рамках фестывалю таксама пройдуць канцэрты Стаса Міхайлава, Аляксандра Серава, Валерыі, Алены Ваенгі, Дзмітрыя Хвастоўскага. На плошчы Перамогі выступіць расійскі спявак Дзіма Білан. 10 ліпеня Віцебск сустрэне зоркі «Еўрабачання».