За базавую велічыню прададзены лагер "Віцязь"

27 студзеня камітэтам дзяржаўнай маёмасці Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта быў прададзены аздараўленчы лагер "Віцязь", размешчаны ў Сенненскім раёне, на плошчы ў 21,5 га., які не выкарыстоўваўся з 2015 года.

У склад лагера ўваходзіць 39 капітальных будынкаў, у тым ліку 8 спальных карпусоў, кацельня, склады, медыцынскі корпус, гаспадарчы корпус, клуб- сталовая, дэфірыт, артсвідравіна, летняя эстрада, вальер для сабак, каналізацыйная помпавая станцыя, вадаправодная вежа, ачыстныя збудаванні, вонкавае асвятленне, сеткі цеплазабеспячэння, футбольнае і баскетбольнае пляцоўкі.

Аздараўленчы лагер выстаўляўся на аўкцыён ужо ў 14-ы раз, пачынаючы з лютага 2017 года, на гэты раз з устанаўленнем пачатковай цаны роўнай 39 базавых велічынь.

На гэту цану знайшоўся толькі адзін пакупнік – таварыства з абмежаванай адказнасцю з г.п.Болбасава Аршанскага раёна, якому і прадалі аздараўленчы лагер за 1105 руб. Новы уласнік плануе выкарыстоўваць лагер у якасці базы адпачынку.

Таксама 27 студзеня, са зніжэннем цаны на 80%, быў прададзены цэнтральны склад у г.Дубровна, агульнай плошчай 403 м.кв. Склад быў прададзены за 15296 руб. адзінаму пакупніку – індывідуальны прадпрымальнік з г.Дубровна.

Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама.