За бязгаспадарнасць попыт асаблівы

За бесхозяйственность спрос особый

12 лютага 2013 года на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, прысвечанай рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №3 «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец запатрабаваў на працягу 48 гадзін ліквідаваць выяўленыя ў ходзе маніторынгу прадпрыемстваў вобласці факты бязгаспадарнасці.

Былі прыведзены прыклады неналежнага захоўвання збожжа і угнаенняў, сельскагаспадарчай тэхнікі, нерацыянальнага выкарыстання матэрыяльных каштоўнасцей.

14 лютага падчас паўторнага маніторынгу прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі рабочыя групы аблвыканкама адзначылі, што парушэнні ліквідаваны. На аб'ектах, якія прагучалі ў дакладзе на каардынацыйнай нарадзе, наведзены парадак і дысцыпліна.

Ва ўсіх рэгіёнах вобласці створаны рабочыя групы пастаяннага дзеяння, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі выканаўчай і заканадаўчай улады, сілавых ведамстваў, сродкаў масавай інфармацыі. Групы ўзначалілі прадстаўнікі гаррайвыканкамаў. На кіраўніка групы ўскладзена персанальная адказнасць за стан спраў у рэгіёне.

Маніторынг сітуацыі ў гарадах і раёнах вобласці паказаў, што ліквідацыя парушэнняў не патрабуе вялікіх эканамічных затрат, а іх вытокі крыюцца ў бясконцасці асобных кіраўнікоў.

Упраўленне ідэалагічнай працы аблвыканкама