За мінулыя суткі ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 5 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі
Сённяшняе, 5 красавіка, пасяджэнне абласнога штаба па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19 на чале са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым пачалося з інфармацыі намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Мікалая Каспіровіча аб змене сітуацыі за мінулыя суткі.
-- Сітуацыя дастаткова сур'ёзная, -- сказаў ён. -- Па Віцебскай вобласці адзначаецца рост захворвання на ОРВІ на 16,4 працэнта, па горадзе Віцебску – на 27,6 працэнта, па Наваполацку – на 28 працэнтаў. Ёсць населеныя пункты і гарады, па якіх адзначаецца зніжэнне. За мінулыя суткі зарэгістравана 5 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, якія атрымалі пацвярджэнне. Ёсць аналізы, якія знаходзяцца ў працы. За мінулыя суткі памерлых ад COVID-19 няма.
Ён звярнуўся да ўсіх медыцынскіх работнікаў з просьбай вельмі ўважліва ставіцца на сваіх працоўных месцах да выканання прадпісаных санітарна-гігіенічных правіл. Таксама Мікалай Каспіровіч настойліва рэкамендаваў жыхарам вобласці паклапаціцца пра бяспеку сваю і блізкіх, у сувязі з усталяваннем цёплага надвор'я не выязджаць за горад, на пікнікі. У гэтай сітуацыі правільная лінія паводзінаў -- пабыць дома, мінімізаваўшы ўсе кантакты і перамяшчэнні.