За неналежнае расследаванне выбуху ў Віцебску вызвалены ад пасады пракурор Віцебскай вобласці
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За неналежнае расследаванне выбуху ў Віцебску Генадзь Дыско вызвалены ад пасады пракурора Віцебскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
Загадам Генеральнага пракурора Беларусі ад 2 жніўня старшы саветнік юстыцыі Генадзь Дыско вызвалены ад пасады пракурора Віцебскай вобласці ў сувязі з расследаваннем тэрарыстычнага акту ў Мінскім метрапалітэне 11 красавіка 2011 года і папярэдніх яму выбухаў у Віцебску і Мінску, а таксама прычын і абставін іх здзяйснення.
Як растлумачылі ў Генпракуратуры, ён не арганізаваў належным чынам працу па расследаванні выбухаў у верасні 2005 года ў Віцебску. Дыско не забяспечыў сістэмны нагляд за вытворчасцю папярэдняга расследавання па крымінальнай справе па фактах выбухаў выбуховых прылад у Віцебску і за выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні органамі ўнутраных спраў аператыўна-вышуковай дзейнасці ў ходзе расследаванняў гэтых злачынстваў. Гэта дазволіла злачынцам пазбегнуць адказнасці і ў выніку прывяло да трагедыі ў мінскім метро.-0-