За абнаўленнем ад «Белль Бимбо» цяпер можна адправіцца і ў Інтэрнэт
Кампанія, якая з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў дзіцячага адзення ў Беларусі, заўсёды імкнулася максімальна ўлічваць тэндэнцыі сучаснай моды і запыты пакупнікоў. Чарговым крокам насустрач спажыўцам стала адкрыццё ў чэрвені бягучага года інтэрнэт-крамы, якая дазваляе выбраць для дзіцяці абноўку ад «Белль Бимбо», не выходзячы з дома. Прычым рэчы тут рэалізуюцца як оптам, так і ў раздроб. Разгледзець тавары на сайце прадпрыемства, выбраць мадэль і нават колер вырабы можа любы госць, а інфармацыю аб цэнах на іх атрымліваюць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
Фірмовая інтэрнэт-крама пакуль з'яўляецца новаўвядзеннем для прыдзвінскіх вытворцаў. Якія плады прынесла гэтая форма працы за першыя паўгода працы?
Як патлумачылі ў аддзеле маркетынгу ТАА «Белль Бимбо», на пачатак снежня колькасць зарэгістраваных наведвальнікаў віртуальнага гандлёвага аб'екта склала каля пяці тысяч. Такім чынам з кампаніяй актыўна супрацоўнічаюць многія аптовыя пакупнікі. Зараз інтэрнэт-крама абслугоўвае спажыўцоў Беларусі і Расіі (для іх цэны на вырабы пазначаюцца адпаведна ў беларускіх і расійскіх рублях). У планах – зрабіць набыццё адзення гандлёвай маркі «Bell Bimbo» з дапамогай Сусветнай павуціны даступным для жыхароў іншых краін СНД.