За выхадныя дні ў Віцебскай вобласці адбылося 2 ДТЗ
25 і 26 ліпеня ў Віцебскай вобласці адбылося 2 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі атрымалі раненні, паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Так, 25 ліпеня каля 22.30 жыхар вёскі Ноўка Віцебскага раёна, кіруючы аўтамабілем «Форд» здзейсніў наезд на 45-гадовага аднавяскоўца, які ляжаў на праезнай частцы дарогі, што атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў бальніцу.
У Міёрскім раёне 26 ліпеня каля 3 гадзін дня жыхар Полацка, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі» на аўтадарозе «Полацк-Міёры-Браслаў» пры здзяйсненні абгону выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Фальксваген», якім кіраваў жыхар Міёр. У выніку аварыі жонка кіроўцы аўтамабіля «Фальксваген», якая ехала ў ім, атрымала траўмы і была дастаўлена ў раённую бальніцу.
ДАІ звяртае ўвагу: у месцах канцэнтрацыі ДТЗ у Віцебску і вобласці працуюць стацыянарныя і пераносныя камеры фотафіксацыі хуткасці. За тры дні працы такіх прылад у Віцебску выяўлена больш за 300 фактаў перавышэння хуткасці! Выконвайце хуткасныя рэжымы!