За жорсткае забойства таксіста з Оршы расіяніна прысудзілі да 18 гадоў зняволення
Грамадзянін Расіі, які абвінавачваўся ў жорсткім забойстве таксіста з Оршы ў пачатку сакавіка гэтага года, асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Алег Антонаненка.
24 чэрвеня абвінавачванму быў зачытаны прысуд – 18 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Грамадзянін можа абскардзіць дадзенае рашэнне ў Вярхоўным судзе Беларусі, ён па-ранейшаму адмаўляецца прызнаваць сваю віну.
Раней у дачыненні да расіяніна была ўзбуджана крымінальная справа па п.6 ч. 2 арт. 139 ("Забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю"), ч. 1 арт. 214 Крымінальнага кодэкса ("Завалоданне транспартным сродкам").
Нагадаем, 1 сакавіка ў кювеце аўтадарогі Орша - Дуброўна каля вёскі Стахоўка з шматлікімі нажавымі раненнямі (не менш за 24) выявілі труп кіроўцы аўтамабіля таксі, 40-гадовага жыхара Оршы. Пазней у горадзе знайшлі яго аўтамабіль. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства неўзабаве затрымалі 29-гадовага грамадзяніна Расіі. Абвінавачванмы раней падтрымліваў адносіны з нявестай забітага. Па версіі следства, менавіта на глебе рэўнасці ў мужчыны ўзнік намер на здзяйсненне забойства: ён прыбыў у Оршу, высачыў кіроўцу таксі, ажыццявіў падрыхтоўчыя дзеянні і здзейсніў злачынства. Пасля забойства перавёўся, спаліў адзенне і завалодаў аўтамабілем забітага з мэтай збегчы з месца здзяйснення злачынства, а таксама адтэрмінаваць час выяўлення цела забітага.
Па справе было праведзена больш за 80 экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-псіхіятрычная экспертыза. Па яе выніках абвінавачванмы быў прызнаныдзеяздольным.