«Заборная» экспазіцыя прыедзе ў Віцебск у канцы сакавіка
Адкрыццё арт-праекта "Zabor" - выставы рэпрадукцый карцін сучасных беларускіх мастакоў - адбудзецца ў Віцебску 29 сакавіка. Экспазіцыя будзе праходзіць на плоце Батанічнага саду, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб.
"Zabor" - унікальны для Беларусі праект, які па сваім маштабе і зместу не мае аналагаў у краіне. Цэнтральная ідэя - упісаць сучаснае айчыннае мастацтва ў ужо знаёмы пейзаж, пабудаваць дыялог паміж жывапісам і гараджанамі. Усе карціны праекта аб'яднаны агульнай тэмай Беларусі і яе жыхароў. "Плотавая" экспазіцыя ўжо была ў Мінску, у Варшаве, а цяпер едзе ў Віцебск.
Гэтая выстава будзе адрознівацца ад той, што бачылі жыхары беларускай і польскай сталіц. Перш за ўсё, акрамя чатырох мастакоў, якія экспанаваліся ў Мінску - Руслана Вашкевіча, Сяргея Коваля, Уладзіслава Стальмахова і Віктара Альшэўскага – аматарам мастацтва змогуць убачыць працы віцебскага майстра Аляксандра Дасужава. Яго працы не проста аўтарскі стыль - яны адлюстроўваюць асаблівасці таго, што ў мастацтве называюць Віцебскай школай. Акрамя таго, арт-праект "Zabor" у Віцебску будзе прысвечаны не проста Беларусі, але і самому гораду з яго займальнай гісторыяй, цікавымі падзеямі і штодзённымі клопатамі.
Выстава арганізавана інвестыцыйнай кампаніяй "Зубр Капітал" пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і Цэнтра сучасных мастацтваў.