«Заборная» экспазіцыя расцягнулася ў Віцебску амаль на 120 метраў

"Заборная" экспозиция растянулась в Витебске почти на 120 метров

Экспазіцыя размясцілася на агароджы гарадскога Батанічнага саду, яе агульная працягласць склала амаль 120 м. Усяго ў яе ўвайшло 45 планшэтаў з рэпрадукцыямі карцін Руслана Вашкевіча, Сяргея Коваля, Уладзіслава Стальмахова, Віктара Альшэўскага і віцебскага мастака Аляксандра Досужава. Яшчэ 10 прысвечаны непасрэдна аўтарам.

"Пры падрыхтоўцы экспазіцыі для Віцебска мы ўлічылі яго багатую культурную спадчыну, асаблівы творчы дух, пастараўшыся выбраць працы, прысвечаныя гэтаму гораду, якія асацыююцца з ім", - падкрэсліла куратар арт-праекта Антаніна Сяржакава.

Zabor - унікальны для Беларусі праект, які па сваім маштабе і змесце не мае аналагаў у краіне. Яго цэнтральная ідэя - упісаць сучаснае айчыннае мастацтва ў ужо знаёмы пейзаж, пабудаваць дыялог паміж жывапісам і гараджанамі. Усе карціны праекта аб'яднаны агульнай тэмай - Беларусь і яе жыхары.

"Агароджаная" экспазіцыя ўжо была ў Мінску, у Варшаве. На працягу двух месяцаў яна будзе знаходзіцца ў Віцебску, а 24 мая адкрыецца ў Гомелі, дзе асноўны склад мастакоў папоўніць мясцовы аўтар. На працягу наступных месяцаў прэзентацыя праекта адбудзецца і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Мерапрыемства пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі арганізуе інвестыцыйная кампанія "Зубр Капітал". Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА яе генеральны дырэктар Алег Хусаенаў, з улікам паспяховасці праекта ў цяперашні час сумесна з МЗС Беларусі прапрацоўваецца магчымасць правядзення выстаўкі ў двух замежных гарадах. "Магчыма, прэзентацыя праекта будзе прымеркавана да Дзён культуры Беларусі. Аднак канкрэтныя гарады яшчэ не вызначаны", - адзначыў Алег Хусаенаў, не выключыўшы верагоднасці працягу гэтага праекта ў будучыні і арганізацыі кампаніяй "Зубр Капітал" іншых не менш яркіх творчых праектаў.

БелТА