Закон аб выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці зробіць канкурэнтаздольнымі беларускія выдавецтвы і друкарні - А.Праляскоўскі
10 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Закон аб выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці, над якім працуе Міністэрства інфармацыі, зробіць канкурэнтаздольнымі беларускія выдавецтвы і друкарні. Такое меркаванне выказаў сёння на пасяджэнні калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У нарматыўным дакуменце будуць урэгуляваны працэсы выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці. Аналагічныя дакументы існуюць у Расіі і ва Украіне. Неабходнасць стварэння такога дакумента абумоўлена тым, што з-за пэўных эканамічных умоў беларуская паліграфічная вытворчасць саступіла ў канкурэнтнай барацьбе.
Алег Праляскоўскі паведаміў, што ў бліжэйшы час сістэма паліграфічных прадпрыемстваў будзе рэструктурызавана. У прыватнасці, прадугледжваецца аб'яднаць паліграфкамбінат імя Я.Коласа і Мінскую фабрыку каляровага друку. Не выключаецца, што пройдзе рэструктурызацыя камунальных паліграфічных прадпрыемстваў. Тэхнічнае аснашчэнне тых, што застануцца, будзе адпавядаць сучасным патрабаванням.-0-