Закупкі буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва за студзень-май знізіліся на 8,2%
21 чэрвеня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Нарыхтоўчыя арганізацыі Беларусі за студзень-май бягучага года закупілі ў насельніцтва 76,9 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. Гэта на 8,2% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У тым ліку сельгасарганізацыямі набыта 70 тыс. галоў жывёлы, гэта 88,4% да студзеня-мая 2008 года.
Маладняк буйной рагатай жывёлы гаспадаркі закупляюць для далейшага дарошчвання на буйных жывёлагадоўчых комплексах. За пяць месяцаў закупкі буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках насельніцтва павялічыліся толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях адпаведна на 3,9%, на 1,2%. У той жа час у Віцебскай вобласці закупкі паменшыліся на 26,1%, у Магілёўскай - на 22,8%, у Мінскай - на 8,2%, у Гомельскай - на 4,9%.
На 1 чэрвеня бягучага года за прыняты ў насельніцтва маладняк буйной рагатай жывёлы выплачана Br26,5 млрд., што складае 68,9% да налічанага кошту, у тым ліку сельгасарганізацыямі - Br17,3 млрд., або 59,8% да налічанага. Запазычанасць па разліках перад насельніцтвам за прынятую буйную рагатую жывёлу ў цэлым па рэспубліцы склала Br0,9 млн., і ўся сума прыпадае на сельгасарганізацыі. -0-