Зала судовых пасяджэнняў і кабінет крыміналістыкі. На базе ПДУ створаны першы ў Беларусі вучэбна-навукова-практычны цэнтр для падрыхтоўкі юрыстаў.
Яго дзейнасць надасць новы імпульс павышэнню якасці падрыхтоўкі кадраў. Урачыстае адкрыццё цэнтра сабрала шматлікіх прадстаўнікоў праваахоўных структур, органаў мясцовай улады і дзяржаўнага кіравання. Спачатку для іх была арганізавана экскурсія па корпусах юрыдычнага факультэта ПДУ, які нядаўна пераехаў на новую пляцоўку ў пасёлку Междуречье. Госці з Мінска, Віцебска, Навагрудка былі прыемна здзіўлены ўмовамі, якія створаны для навучання будучых юрыстаў. У распараджэнне студэнтаў і выкладчыкаў перададзена звыш 20 аўдыторый, унікальная зала судовых пасяджэнняў і кабінет крыміналістыкі, сучасныя камп'ютарныя класы, а таксама асобныя памяшканні для канферэнцый, перамоваў і нарад, трацейскага суда і студэнцкай службы прававой дапамогі. Менавіта на гэтай шматфункцыянальнай матэрыяльнай базе і будзе працаваць юрыдычны цэнтр, які стане пляцоўкай для супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых бакоў.
– Удасканальваць прафесійную падрыхтоўку спецыялістаў юрыдычнага профілю сёння можна толькі ў цесным супрацоўніцтве з працадаўцамі, – адзначыў рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Лазоўскі.
– Я перакананы, што дзякуючы такім цэнтрам мы зможам падцягнуць тэорыю да практыкі, – пагадзіўся з кіраўніком ВНУ старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Іван Наскевіч. – Калі студэнтам прапануюцца новыя веды пры наяўнасці сучаснай базы і доступу да перадавых інфармацыйных рэсурсаў, гэта залог таго, што яны будуць лепш падрыхтаваны да працоўнага працэсу.
У рамках урачыстых мерапрыемстваў адбыўся «круглы стол», дзе абмяркоўваліся пытанні стану і перспектыў развіцця юрыдычнай адукацыі. Галоўнай праблемай якраз і была названа недастатковая практычная накіраванасць навучання будучых юрыстаў. Дырэктар НПЦ пры Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь доктар юрыдычных навук Уладзімір Хоміч прапанаваў узяць на ўзбраенне замежны вопыт. Самая паспяховая рэформа юрыдычнай адукацыі была праведзена ў Германіі, дзе істотная ўвага нададзена сацыяльнай арыентацыі выпускнікоў ВНУ.
Пасля дыскусіі ўдзельнікі «круглага стала» заключылі шматстор

папярэдняе пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, навукі і практыкі.
– Мы адкрыты для новых ідэй і будзем старацца рэалізаваць усе цікавыя прапановы, – паабяцала дэкан юрыдычнага факультэта Ірына Вегера.
Ларыса Малашэня, фота аўтара. "Віцебскія весці".