На думку Лаймы Вайкуле, залогам посьпяху ў конкурсе зьяўляюцца харызма, спакой і стыль.
11 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Старшыня журы конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2009" Лайма Вайкуле раскрыла сёння журналістам на "Зорным часе" асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсантаў, перадае з прэс-канферэнцыі зоркі на "Славянскім базары ў Віцебску" карэспандэнт БЕЛТА.
На яе думку, акрамя вакальных даных, неабходны харызма, жаданне звязаць сваё жыццё з музыкай і ўменне спраўляцца з хваляваннем. Усе цяперашнія канкурсанты - з голасам, у гэтым журы пераканалася на канцэрце-прэзентацыі. У многіх прафесійная, нават кансерваторская адукацыя, аднак з хваляваннем удалося справіцца не ўсім, канстатавала Лайма Вайкуле. "Артисту неабходны стрыжань, важна бачыць, што ў яго ёсць будучыня, што ён хоча займацца музыкай", - падкрэсліла яна.
Артистка адзначыла, што сёлета на конкурсе мала дзяўчат - усяго чатыры. "Гледачы ўбачаць мала ўбораў", - пажартавала яна. А тым часам знешнім выгляду артыста заўсёды стыльная спявачка і старшыня журы надае нямала ўвагі. На яе думку, конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" не хапае якаснай працы стылістаў, грымёраў і харэографаў з конкурсантамі. -0-