Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Церанцьеў узнагароджаны Ордэнам Пашаны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў высокімі ўзнагародамі работнікаў дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў за высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 сакавіка.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Церанцьеў.