Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пянін сустрэўся з калектывам Бегамльскай школы-інтэрната

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пянін у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў Бегамльскую дапаможную школу-інтэрнат.

Пасля прагляду навагодняга прадстаўлення, якое падрыхтавалі выхаванцы школы-інтэрната, Уладзімір Пянін правёў сустрэчу з калектывам. На ёй прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома, старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Ковалёнак. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі маючы адбыцца рэферэндум, а таксама праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, узнімаліся пытанні, якія тычацца паўнамоцтваў, што будуць перададзены ад Прэзідэнта ўраду. Былі закрануты пытанні шлюбу як саюза жанчыны і мужчыны, сям'і і мацярынства, а таксама накіраванне ваеннаслужачых тэрміновай службы за межы Рэспублікі Беларусь у зоны ваенных дзеянняў для ўдзелу ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі і дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру.

img_6387

img_6474

img_6390

 


img_6456

img_6465

 "Родныя вытокі"