Намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама назначана Анжаліка Нікіціна

Яна будзе курыраваць эканамічны блок.

Анжаліка Аляксандраўна ў 2004 г. скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці "Камерцыйная дзейнасць", у 2017-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Кіраванне аграпрамысловым комплексам".

  • З 1997 па 2000 гг. працавала ў сістэме гандлю. 
  • З 2000 па 2007 гг. працавала на розных пасадах у аддзеле эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віцебскага райвыканкама.
  • З 2007 па 2016 гг. працавала ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама: прайшла працоўны шлях ад галоўнага спецыяліста да намесніка старшыні. 
  • У 2016-2020 гг. займала пасаду старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
  • З 2020 г. – намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
  • З красавіка 2022 г. – намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама.