Замкавая і Успенская плошчы з'явіліся ў Віцебску

Замковая и Успенская площади появились в Витебске

Напярэдадні 1039-га Дня нараджэння Віцебска ў абласным цэнтры з'явіліся Успенская і Замкавая плошчы. Менавіта пад такімі назвамі ўвойдуць у рэестр адрасоў Рэспублікі Беларусь новыя элементы вулічна-дарожнай сеткі абласнога цэнтра, размешчаныя ў гістарычнай частцы горада.

Плошчы размешчаны побач адна з адной. Успенская знаходзіцца на Успенскай гары каля адроджанага Свята-Успенскага сабора. Добраўпарадкаваная тэрыторыя ля падножжа гэтага ж праваслаўнага храма на скрыжаванні вуліц Замкавая і Пушкіна, уключаючы сквер Пушкіна, цяпер называецца "плошча Замкавая".

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На здымку: від на Замкавую плошчу ў Віцебску.