Захад не павінен дыктаваць Беларусі ўмовы, лічачы, што ёй няма куды дзецца - Прэзідэнт
20 жніўня, Талачынскі раён /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Захад не павінен дыктаваць Беларусі ўмовы, лічачы, што ёй няма куды дзявацца з-за нібыта пагоршаных адносін з Расіяй. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі па Віцебскай вобласці, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Хачу заўважыць: у нас добрыя, выдатныя адносіны з Расіяй. І калі на Захадзе думаюць, што могуць, карыстаючыся сітуацыяй, неяк націснуць на Лукашэнку, - яны памыляюцца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
/Будзе дапоўнена/.-0-