Запасы гатовай прадукцыі ў Віцебскай вобласці за 10 месяцаў знізіліся да 31,9%
15 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Запасы гатовай прадукцыі ў прамысловасці Віцебскай вобласці на 1 лістапада 2010 года склалі ў фактычных цэнах Br509,8 млрд., або 31,9% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Гэта самы нізкі паказчык сярод усіх рэгіёнаў рэспублікі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Па аператыўных даных на 11 лістапада, аб'ём нерэалізаванай прадукцыі знізіўся да Br441,8 млрд., або 27,7% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. У тым ліку па прадпрыемствах рэспубліканскай формы ўласнасці - да Br343 млрд. (25,5%), камунальных - Br64,2 млрд. (38,3%), без ведамаснай падпарадкаванасці - Br34,6 млрд. (41,8%).
На прадпрыемствах машынабудавання і металаапрацоўкі на 1 лістапада 2010 года запасы склалі 120,1% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (Br101,9 млрд.) супраць 140,4% на 1 студзеня бягучага года (Br94,7 млрд.). Зменшылася назапашванне прадукцыі на складах станкабудаўнічага завода "Чырвоны бальшавік", Аршанскага інструментальнага завода, заводаў "Вымяральнік" і "Легмаш", ААТ "Віцязь", завода радыёдэталей "Маналіт".
Паступова скарачаюць складскія запасы прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, нафтахімічнай і будаўнічай галіны. Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці паменшылі аб'ём нерэалізаванай прадукцыі з 61,4% на пачатак года да 50,4% на 1 лістапада. Харчовая прамысловасць вобласці за гэты перыяд павялічыла запасы складоў з 40,8% да 41,4%.-0-