Забаронныя меры ў барацьбе з алкагалізацыяй неэфектыўныя - А.Косінец
17 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Забаронныя меры ў барацьбе з алкагалізацыяй неэфектыўныя, лічыць старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Свой пункт гледжання ён выказаў сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У барацьбе з п'янствам неабходны выхаваўчыя меры, а для некаторых трэба паказаць і сілу", - упэўнены губернатар. У выніку больш жорсткага кантролю за асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, у 2009 годзе ў ЛПП накіраваны 1105 хранічных алкаголікаў (на 272 больш, чым у 2008 годзе), абмежаваныя ў дзеяздольнасці - 322 (на 67 больш), за распіццё спіртных напояў і з'яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах складзена амаль 41 тыс. пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне грамадскага парадку - 24 тыс.
Як падкрэсліў Аляксандр Косінец, гэтыя жорсткія, на першы погляд, меры прывялі да таго, што ў вобласці ў 2009 годзе асобамі ў стане алкагольнага ап'янэння здзейснена на 310 злачынстваў менш, чым у 2008 годзе. Удзельная вага такіх злачынстваў у структуры злачыннасці скарацілася на 6 працэнтных пунктаў і склала 31%. Колькасць загінулых у выніку атручвання алкаголем скарацілася з 479 чалавек у 2008 годзе да 398 у 2009-м.-0-