Запуск паветраных змеяў, флэшмобы, майстар-класы. Як Віцебск адзначыць Дзень горада

Запуск воздушных змеев, флешмобы, мастер-классы. Как Витебск отпразднует День города

У межах Дзён горада, якія будуць адзначацца ў абласным цэнтры 26-28 чэрвеня, пройдзе дзіцячае свята "У гасцях у старога Хаттабыча".

Як вядома, аўтар гісторыі пра добрага і рамантычнага чараўніка Лазар Лагін родам з Віцебска. Пра гэта і нагадаюць юным віцяблянам арганізатары мерапрыемства, якое будзе ўключаць конкурсы вырабу дываноў-самалётаў, малюнкаў на асфальце, розныя спаборніцтвы на кемлівасць і цягавітасць.

У цэлым жа святочная праграма разлічана на розныя катэгорыі жыхароў горада, але акцэнт зроблены на моладзь. У прыватнасці, запланаваны паказальныя выступленні фітнес-клубаў, вакальны і танцавальны конкурсы, флэшмобы, велапрабег, выступленне клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Народны моладзевы тэатр "Кола" прадставіць музычную трагікамедыю-буф "Змрок. Гукі. Цені…".

Цікавыя праекты прапанавалі некаторыя моладзевыя аб'яднанні і ініцыятыўныя групы. Так, у парку Мазурына на "Свяце ветру" будуць запускаць паветраных змеяў. А на вуліцы Талстога адкрыюцца літаратурная і музычная сцэны, адбудзецца агульнагарадская "фотасушка", кірмаш вырабаў ручной працы, буккросінг і фрымаркет (бясплатны узаемны абмен непатрэбнымі рэчамі).

Ахвотныя змогуць прыняць удзел у танцавальным міні-марафоне і майстар-класах па свінгу, рок-н-ролу, сальсе, а таксама вывучыць аўтэнтычныя беларускія песні.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"

Поўная праграма святкавання Дня горада