Запушчаны сайт VI Усебеларускага народнага сходу
На сайце Усебеларускага народнага сходу прадстаўлены матэрыялы з розных інфармацыйных крыніц: аналітычныя і інфармацыйныя артыкулы друкаваных выданняў, фота- і відэасюжэты тэлевізійных каналаў і электронных платформ, інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА.
Сайт абнаўляецца штодня ў рэжыме анлайн. Матэрыялы размяркоўваюцца па рубрыках: навіны, фота, відэа, гісторыя. У раздзеле, прысвечаным гісторыі форуму, можна азнаёміцца з падрабязным апісаннем правядзення і вынікамі папярэдніх сходаў з 1996 па 2016 год.
Распрацоўшчыкі прадугледзелі і інтэрактыўны кампанент сайта: у раздзеле "Зваротная сувязь" можна атрымаць поўную інфармацыю аб часе працы і адрасах грамадскіх прыёмных у кожнай вобласці, а таксама адправіць уласную прапанову на цікавую тэму. Для гэтага трэба выбраць свой рэгіён і запоўніць адпаведную форму заяўкі.