Заробак дамапраўляючых у Віцебскай вобласці цяпер залежыць ад дэбіторскай запазычанасці за паслугі ЖКГ

27 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Кіраўнікі домакіраванняў у Віцебскай вобласці цяпер будуць матэрыяльна зацікаўлены ў пагашэнні пратэрмінаванай запазычанасці за паслугі ЖКГ. Новая сістэма аплаты працы кіраўнікоў ЖРЭТ і ЖЭУ ўведзена ў Віцебскай вобласці з 1 ліпеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Андрэй Шарэц. Аднымі з асноўных паказчыкаў, па якіх будзе прэміравацца або дэпрэміравацца кіраўнік, з'яўляецца наяўнасць дэбіторскай запазычанасці і аб'ём аказання платных паслуг насельніцтву. У Віцебскай вобласці за 6 месяцаў бягучага года пратэрмінаваная запазычанасць насельніцтва прадпрыемствам ЖКГ узрасла з Br6,9 млрд. (на 1 студзеня 2009 г.) да Br7,6 млрд. Найбольш высокі ўзровень пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці насельніцтва ў Аршанскім, Віцебскім, Шумілінскім і Сенненскім раёнах, а таксама ў Оршы і Віцебску. Па выніках студзеня-мая бягучага года тэмп росту платных паслуг ЖКГ насельніцтву склаў 101% да аналагічнага перыяду мінулага года. Устаноўленыя паказчыкі не выконваюцца ў 11 раёнах.-0-