Заробак бібліятэкараў у Віцебскай вобласці ў 2010 годзе павысяць на Br200 тыс.
24 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Заработная плата бібліятэкараў у Віцебскай вобласці ў бягучым годзе будзе павышана на Br200 тыс., заявіў сёння падчас наведвання абласной бібліятэкі імя Леніна старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Губернатар даў даручэнне ўпраўленню культуры аблвыканкама і фінансаваму ўпраўленню ў максімальна сціслыя тэрміны распрацаваць сістэму мер па павышэнні зарплаты работнікаў бібліятэк і архіварыусаў і ўнесці гэту прапанову на разгляд дэпутатаў аблсавета. "Сярэдняя заработная плата бібліятэчных работнікаў па вобласці складае каля Вr550 тыс. - гэта недастаткова, але шляхі яе павышэння ёсць", - упэўнены ён.
Адным са спосабаў павелічэння фонду аплаты працы можа стаць рост платных паслуг, якія аказваюцца бібліятэкамі. Гэтаму будуць спрыяць павелічэнне месцаў доступу ў Інтэрнэт, развіццё электронных бібліятэк, пашырэнне фондаў, стварэнне пры бібліятэках выставачных залаў.
У Віцебскай вобласці ў 620 публічных бібліятэках працуюць 1539 бібліятэчных работнікаў. Кніжны фонд налічвае 8,5 млн. кніг. Чытачамі бібліятэк з'яўляюцца 600 тыс. жыхароў вобласці.-0-