Цэнтр для замежных студэнтаў адкрыўся ў Наваполацку
Як адзначыў рэктар ПДУ Дзмітрый Лазоўскі, гэта значная падзея для дружнай шматнацыянальнай сям'і замежных студэнтаў. У Полацкім дзяржаўным універсітэце навучаюцца прадстаўнікі дваццаці краін. Флагі ўсіх гэтых дзяржаў сёння можна ўбачыць на карце свету, якая ўпрыгожвае залу.
Галоўная задача цэнтра, па словах дэкана факультэта па рабоце з замежнымі студэнтамі Ігара Магалінскага, – прасоўванне навучальных праграм універсітэта на міжнародным рынку адукацыйных паслуг, паляпшэнне ўмоў знаходжання іншаземцаў, якія жадаюць атрымаць прафесію ў Беларусі. Для гэтага ў ПДУ ёсць усё неабходнае: кваліфікаваныя педагогі, сучасная арганізацыя вучэбнага працэсу, магчымасць удзелу ў даследчай працы, яркае і насычанае студэнцкае жыццё. Штогод прадстаўнікі розных краін удзельнічаюць і дабіваюцца высокіх вынікаў у навуковых, творчых і спартыўных мерапрыемствах, у тым ліку на ўзроўні рэспублікі.
На учарачыстай цырымоніі адкрыцця цэнтра старшыня савета замежных студэнтаў Агамырат Ягмыраў падзякаваў кіраўніцтва ВНУ за ўвагу і выказаў упэўненасць, што новаўвядзенне будзе спрыяць павышэнню якасці навучання і стане добрай пляцоўкай для зносін.
Таццяна Пастэрнак, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.