Замежныя турысты забраніравалі месцы на цеплаход «Віцебск» на некалькі выхадных

9 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскія маладыжонамі сталі першымі пасажырамі прагулачнага цеплахода "Віцебск", а замежныя турысты ўжо забраніравалі месцы на некалькі надыходзячых выхадных. Сёння ў Віцебску прайшла ўрачыстая і доўгачаканая цырымонія спуску цеплахода на воды Заходняй Дзвіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін лічыць сённяшнюю падзею знакавай для горада і вобласці. "З курсіраваннем цеплахода "Віцебск" Заходняя Дзвіна зноў становіцца суднаходнай", - сказаў ён, адкрываючы святочнае мерапрыемства. Да таго ж з'яўленне прагулачнага судна будзе спрыяць развіццю турыстычнай інфраструктуры абласнога цэнтра. Кошт цеплахода складае Br1,4 млрд. Як адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА дырэктар турыстычнай фірмы "Ілва" Ларыса Пятроўская, у гэтым годзе кампанія зафіксавала значна ўзраслы інтарэс да Беларусі з боку расійскіх турыстаў. Калі штомесяц за мяжу выязджаюць прыкладна шэсць груп, то ўязджае каля дзясятка. Па словах суразмоўніцы, расійскія кампаніі з задавальненнем адгукнуліся на прапанову арганізаваць туры з плаваннем на цеплаходзе. "Аж да закрыцця навігацыі ўсе надыходзячыя выхадныя распісаны за турыстамі з Масквы", - канстатавала Ларыса Пятроўская. А ў першы дзень плавання цеплахода гарвыканкам падарыў усім гараджанам магчымасць бясплатнага катання ад плошчы Перамогі да парка ім. Савецкай Арміі і назад. Першымі ганаровымі пасажырамі сталі маладыжонамі Аляксей і Алена Каралёвы, якія разам з бацькамі і гасцямі здзейснілі прагулачны рэйс. Пасажырскі цеплаход "Віцебск" можа прыняць на борт каля паўсотні пасажыраў. Да іх паслуг верхняя палуба і карма. Габарытная вышыня цеплахода складае 5,7 м, даўжыня - 25,5 м, шырыня - 5,5 м, асяданне - 0,55 м. Цеплаход адносіцца да класа лёгкіх і прызначаны для плавання на малых і дробных рэках. Беспрэцэдэнтнай перавагай цеплахода "Віцебск" з'яўляецца бясшумная праца рухавіка. Без дадатковай запраўкі судна можа праплысці 100 км. Па словах дырэктара Пінскага суднабудаўніча-суднарамонтнага завода Віктара Бруцкага, гэта самы лепшы цеплаход, які сышоў са стапеляў завода. На яго выраб пайшло шэсць месяцаў. З Пінска ў Віцебск судна было дастаўлена аўтатранспартам. Маршрут следавання пралягаў у абыход трасы М1, таму перавозчыкам давялося праехаць звыш 1 тыс.км.-0-