Пасяджэнне праўлення абласной арганізацыі Беларускага фонду міру прайшло пад дэвізам «Беларусь – краіна міру і стваральніцтва»

Заседание правления областного отделения Белорусского фонда мира прошло под девизом «Беларусь – страна мира и созидания»
Падводзячы вынікі працы ў 2022 годзе, старшыня праўлення Таццяна Туманава адзначыла паспяховасць і папулярнасць шэрагу праектаў, ініцыяваных віцяблянамі і падхопленых усёй Беларуссю. Сярод іх – «Школа міру». Такі статус маюць ужо 12 школ Віцебшчыны, яшчэ тры рыхтуюцца атрымаць яго ў 2023 годзе. На рэспубліканскі ўзровень праект выйшаў пад назвай «Сетка школ міру ў Рэспубліцы Беларусь». Ужо 91 школа ў краіне мае гэты высокі статус.

Новае напаўненне атрымлівае праект «Народная дыпламатыя» з удзелам юных міратворцаў, некалькі адсунуты па эпідэміялагічных прычынах. Неўзабаве школьнікі з Беларусі паўдзельнічаюць у стварэнні творчых работ пра расійскія гарады-пабрацімы, а іх равеснікі з Расіі – пра беларускія.


Старшыня абласнога Савета дэпутатаў, заслужаны міратворац Беларускага фонду міру Уладзімір Церанцьеў адзначыў масавую фінансавую падтрымку праектаў абласнога аддзялення, накіраваных на добраўпарадкаванне памятных месцаў і мемарыялаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
– У свеце сёння неспакойна, – адзначыў кіраўнік дэпутацкага корпуса. – Многія разумеюць, як важна падтрымліваць мір любымі шляхамі. Да фонду далучаюцца новыя людзі, збіраючы сродкі, гуманітарную дапамогу тым, хто мае патрэбу, удзельнічаючы ў конкурсах і іншых мерапрыемствах. Праекты, якія рэалізуюцца Фондам міру, вельмі важныя. Гэта адна з найстарэйшых, але найбольш дынамічна развіваючыхся грамадскіх арганізацый у вобласці.
Многім ветэранам і актывістам руху за мір уручылі медалі «У імя міру, дружбы і дабра», іншыя ўзнагароды, прысвоілі званні «Ганаровы ветэран Віцебскага абласнога аддзялення фонду міру».
Больш за 700 работ прадставілі школьнікі Віцебшчыны на абласны этап творчага конкурсу «Шчасце жыць у мірнай краіне», які праводзіцца Беларускім фондам міру. Дзевяць хлопцаў і дзяўчат сталі пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскага тура ў намінацыях «Жывапіс», «Паэзія», «Проза». Іх работы ўключылі ў трылогію «Краіна міру».


Таленавітых рабят узнагародзілі ва ўрачыстай абстаноўцы, арганізавалі для іх экскурсію па абласной бібліятэцы імя У. Леніна. Але перш актывісты-дарослыя – народная артыстка Беларусі Святлана Акружная, галоўны ўрач Віцебскай гарадской паліклінікі Станіслаў Цітовіч, ваенны камісар вобласці Руслан Шкодзін, Таццяна Туманава – публічна прачыталі вершы і ўрыўкі з прозаічных твораў юных конкурсантаў. Так фарміруецца пераемнасць пакаленняў, а мір – галоўная ўмова шчаслівага жыцця для людзей усіх узростаў ва ўсе часы.

"Віцебскія весці".