Пасяджэнне Віцебскага аблвыканкама ўпершыню прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі
Пасяджэнне Віцебскага аблвыканкама сёння ўпершыню прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Новая форма правядзення пасяджэння накіравана, перш за ўсё, на павышэнне эфектыўнасці гэтага мерапрыемства", - падкрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Паводле яго слоў, яна дазволіць зэканоміць рэсурсы, якія трацяцца на прыезд чыноўнікаў у абласны цэнтр, час чыноўнікаў, а таксама знізіць нагрузку на іх па перамяшчэнні. Напрыклад, старшыням Браслаўскага і Пастаўскага райвыканкамаў для ўдзелу ў абласным пасяджэнні даводзіцца пераадольваць больш за 600 км (у абедзве стараны).
"У далейшым усе пасяджэнні аблвыканкама будуць праходзіць менавіта ў такой форме", - адзначыў Аляксандр Косінец. Ён дадаў, што відэаканферэнцсувязь будзе максімальна выкарыстоўвацца для правядзення ўсіх іншых пасяджэнняў абласнога ўзроўню.
Вольга Багачова