Завяршаецца першы этап рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Рыленкі"
На комплексе ўжо ўстаноўлена больш за 320 новых мемарыяльных пліт з прозвішчамі загінулых, добраўпарадкаваны пешаходныя дарожкі, заменена агароджа, укладзена плітка, прыведзена ў парадак тэрыторыя. Тут увекавечаны імёны больш як 9,6 тыс. байцоў. "Рыленкі", напэўна, самы масавы мемарыяльны комплекс у Віцебскай вобласці. Былі пэўныя цяжкасці пры рэканструкцыі, але яе першы этап завяршаецца. Адкрыць памятнае месца плануем у сярэдзіне 2020 года", - сказаў Уладзімір Церанцьеў.
Да красавіка наступнага года ў рэгіёне збіраюцца ўсталяваць каля 350 інфармацыйных банэраў аб воінскіх пахаваннях, мемарыялах, якія размешчаны ўздоўж магістраляў. У вобласці таксама плануюць стварыць адзіны звод помнікаў і пахаванняў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, у тым ліку тых, якія засталіся па-за прававым полем Указа №109 "Аб увекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў".
У Віцебскай вобласці знаходзіцца 1463 воінскія пахаванні, дзе спачываюць больш як 400 тыс. чалавек. Сёлета на мемарыяльныя пліты нанесена амаль 6 тыс. раней невядомых прозвішчаў загінулых у гады вайны. Больш Br900 тыс., заробленых на суботніку, было накіравана на добраўпарадкаванне пахаванняў.
Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей у паўночным рэгіёне ўключае 957 пазіцый. Сёлета пералік папоўнілі тры аб'екты: помнік бітве 1812 года ў аграгарадку Вароны Віцебскага раёна, Шухаўская воданапорная вежа ў Талачынскім раёне і помнік "Суражскія вароты".