Завершаны прыём заявак на стварэнне ў Віцебску помніка Аляксандру Неўскаму
2 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Завершаны прыём заявак на стварэнне ў Віцебску помніка Аляксандру Неўскаму, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Пётр Падгурскі.
Усяго на конкурс было пададзена 10 заявак ад скульптараў і архітэктараў з Віцебска, Полацка і Мінска. На эскізах прадстаўлены як конныя скульптуры князя, так і яго фігура ў поўны рост. Помнік размесціцца на плошчы Тысячагоддзя.
Грамадскае абмеркаванне прадстаўленых праектаў пачнецца ў Віцебску ўжо на наступным тыдні. Вынікі конкурсу плануецца падвесці ў канцы снежня. Пераможца атрымае права рэалізаваць свой праект, а таксама грашовую прэмію ў памеры Br3,5 млн.
Аляксандр Яраславіч Неўскі, князь Ноўгарадскі і вялікі князь Уладзімірскі, атрымаў усеагульную славу з перамогай над шведамі, здабытай на беразе Нявы ў 1240 годзе, і нямецкімі рыцарамі Лівонскага ордэна (Лядовае пабоішча 1242 года). З беларускай гісторыяй імя таленавітага палкаводца і дальнабачнага палітыка звязана дзякуючы яго шлюбу з полацкай князёўнай Параскевіяй (Александрай). Па некаторых звестках, вянчанне маладых адбылося ў Віцебску ў Благавешчанскай царквы. Тут жа некаторы час княжыў яго сын Васіль.
Пётр Падгурскі адзначыў таксама, што ў цяперашні час праходзіць другі тур конкурсу на стварэнне помніка роўнаапостальнай княгіні Вользе. Першы тур конкурсу аказаўся безвыніковым, бо ні журы, ні гараджане не змаглі выбраць годны праект. -0-