Сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Захад-2013" завершана

Завершилось совместное стратегическое учение вооруженных сил Республики Беларусь и Российской Федерации "Запад-2013"

Напярэдадні завяршыліся сумесныя стратэгічныя вучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Захад-2013", якія праводзіліся з 20 па 26 верасня 2013 г. пад кіраўніцтвам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі - першага намесніка Міністра абароны Расійскай Федэрацыі. У яго ходзе адпрацоўвалася пытанне "Падрыхтоўка і прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы".

"Захад-2013" - гэта, у першую чаргу, вучэнні абарончага характару, якія пацвярджаюць курс на баявую гатоўнасць і прыхільнасць саюзніцкім абавязкам з Расійскай Федэрацыяй. Яго задум быў зацверджаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка. Прыярытэтнымі пры яго распрацоўцы з'явіліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў (сіл) на аснове вопыту ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў, мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі, а таксама форм і спосабаў прымянення войскаў, выпрацаваных ва Узброеных Сілах дзвюх дзяржаў.

На першым этапе аб'яднаным камандаваннем рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) ажыццяўлялася планаванне яе прымянення, кіраванне войскамі (сіламі) у ходзе завяршэння разгортвання войскаў, ізаляцыі раёнаў дзеянняў незаконных узброеных фарміраванняў, нарошчвання групоўкі ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны і прыкрыцця важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў.

На другім этапе былі адпрацаваны пытанні кіравання войскамі (сіламі) у ходзе правядзення мерапрыемстваў ваеннага характару па стабілізацыі абстаноўкі ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Асаблівасцю вучэнняў з'яўлялася ўдзел у іх не толькі вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, але і Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана, у рамках вучэнняў КСАР АДКБ "Узаемадзеянне-2013", якія праводзіліся на агульным з вучэннямі "Захад-2013" аператыўна-стратэгічным фоне.

Практычныя дзеянні органаў ваеннага кіравання і войскаў прайшлі на палігонах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У аснову розыгрышаў тактычных эпізодаў пакладзены варыянты супольных дзеянняў беларускіх і расійскіх воінскіх часцей і падраздзяленняў.

У ходзе вучэння сур'ёзная ўвага надавалася пытанням арганізацыі і вядзення тэрытарыяльнай абароны. Працаваў Савет абароны вобласці, які выпрацоўваў і прымаў рашэнні па абстаноўцы, якая складвалася.

Органы кіравання тэрытарыяльнай абароны ва ўзаемадзеянні з абласнымі ўпраўленнямі ўнутраных спраў, міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, камітэтам дзяржаўнай бяспекі, следчым камітэтам, органамі пагранічнай службы і пракуратурай вобласці выконвалі задачы па ахове і абароне аб'ектаў, якія маюць важнае дзяржаўнае значэнне, узмацненні аховы дзяржаўнай мяжы, пошуку, выяўленні незаконных узброеных фарміраванняў, іх блакаванні і знішчэнні, а таксама ліквідацыі наступстваў дыверсійнай і тэрарыстычнай дзейнасці.

Хочацца адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі і ўзгодненасці сіл тэрытарыяльнай абароны вобласці, гатовых прафесійна выканаць пастаўленыя перад імі задачы.

Вучэнне паказала, што створаная сістэма тэрытарыяльнай абароны ў стане забяспечыць устойлівае функцыянаванне дзяржаўных органаў і арганізацый, аб'ектаў эканомікі, камунікацый і жыццезабеспячэння насельніцтва, а таксама іх абарону.

?Ігар Мартынаў, ваенны камісар Віцебскай вобласці