Завод па перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў уведзены ў эксплуатацыю ў Наваполацку
1 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Вытворчае унітарнае камунальнае прадпрыемства "Завод па перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў" уведзена ў эксплуатацыю ў Наваполацку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА выконваючы абавязкі дырэктара Артур Соммер.
Прадпрыемства прызначана для прыёму, сартавання, перапрацоўкі і ўтылізацыі цвёрдых бытавых адходаў (ЦБА), сабраных на тэрыторыі Наваполацка і Полацка. Яго магутнасць дазволіць перапрацоўваць 60 тыс. т ЦБА у год. У адпаведнасці з праектам здабыча другасных матэрыяльных рэсурсаў (макулатуры, пластмасы, тэкстылю, шклабою і металалому) складзе 25%.
Завод размешчаны на тэрыторыі ААТ "Будаўніча-мантажны трэст №16" Наваполацкага прамузла. На аб'екце ўжо ўстаноўлена вытворчае абсталяванне нямецкай фірмы LEMANN магутнасцю 180 т ЦБА у суткі. У цяперашні час вядзецца яго наладка і мантаж спецыялістамі з Германіі.
Будаўніцтва завода пачалося ў 2005 годзе. За гэты час інвестыцыі на яго стварэнне склалі Br26 млрд., у тым ліку Br23 млрд. - з Фонду аховы прыроды, удакладнілі ў камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віцебскага аблвыканкама.-0-