Завод па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў будзе запушчаны ў Сенне ў лістападзе

1 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Завод па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў будзе запушчаны ў Сянне Віцебскай вобласці ў лістападзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Сенненскім райвыканкаме. Прадпрыемства будзе спецыялізавацца на вытворчасці бетонных вырабаў, сухіх будаўнічых сумесяў і дэкаратыўнай тынкоўкі. На яго стварэнне расійскі інвестар накіраваў $200 тыс. За кошт гэтых сродкаў цяпер вядзецца рэканструкцыя будынка былой будаўнічай арганізацыі, набытага пад будучую вытворчасць. Дадатковыя інвестыцыі плануецца накіраваць на закупку неабходнага тэхналагічнага абсталявання. Першапачаткова на заводзе будзе створана дзесяць рабочых месцаў. Пасля запуску аб'екта і аналізу дынамікі яго работы інвестары маюць намер развіваць прадпрыемства, адзначылі ў райвыканкаме. Інвестыцыі ў развіццё Сенненскага раёна ў студзені-жнівень бягучага года склалі звыш Br54 млрд. Сродкі накіраваны на стварэнне і рэканструкцыю значных сацыяльных аб'ектаў, будаўніцтва жылля. Усяго на гэтыя мэты ў гэтым годзе плануецца накіраваць Br76 млрд.-0-