Будынак былога клуба металістаў прадалі ў Віцебску

Былы будынак клуба металістаў па вуліцы Энгельса, 2 на беразе Заходняй Дзвіны ў Віцебску сёння прадалі на аўкцыёне.

Першапачатковы кошт склаў Br108. На нерухомасць у гістарычным цэнтры горада прэтэндавалі тры пакупнікі. У выніку на 52-м кроку будынак прадалі за Br131 505. Былы клуб металістаў агульнай плошчай 2458,8 кв.м мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У ім два паверхі з трыма прыбудовамі, мезанінам і двума сутарэннямі. Новаму ўладальніку трэба будзе захаваць знешні выгляд канструктывісцкага будынка 1932 года пабудовы.

Па словах заснавальніка будаўнічай фірмы Аляксандра Драбо, ён разам з кампаньёнам мае намер адкрыць у былым клубе металістаў культурна-забаўляльны цэнтр. Гэта будзе інвестыцыйны праект для бізнесменаў. "Работы трэба будзе прарабіць вельмі шмат, будынак у дрэнным стане і патрабуе капітальнага рамонту. Думаю, каб прывесці былы клуб металістаў у парадак трэба будзе мінімум тры гады", - адзначыў Аляксандр Драбо.

Прадпрымальнік дадаў, што плануе ў рэканструяваным будынку стварыць пакой аб гісторыі канструктывісцкага будынка і тых падзеях, якія тут адбываліся ў розныя гады.

БЕЛТА.