Будынак былога ваенкамата ў Шаркаўшчыне прадалі на аўкцыёне індывідуальнаму прадпрымальніку

Будынак былога ваенкамата ў Шаркаўшчыне прадалі індывідуальнаму прадпрымальніку на аўкцыёне камітэта "Віцебскаблмаёмасць", паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Гэта будынак 1958 года пабудовы, з гаспадарчай пабудовай, хлеў, прыбіральняй, плотам, студняй і ацяпляльным катлом. Агульная плошча - 359 кв.м. Сёлета будынак былога ваенкамата быў выстаўлены на аўкцыён у чацвёрты раз. Яго прадалі са зніжэннем ацэначнага кошту на 80% за Br17,3 тыс.

"Віцебскаблмаёмасць" таксама прадало будынак школы ў аграгарадку Ларынаўка (Аршанскі раён) з прыбудовай і ацяпляльным катлом. Ён пабудаваны ў 1951 годзе, агульная плошча - 90 кв.м. У гэты раз будынак выстаўляўся на аўкцыён са зніжэннем ацэначнага кошту на 50% і быў прададзены за Br8,3 тыс. адзінаму пакупніку - фізічнай асобе з Оршы.

БЕЛТА.