Будынак абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету адкрыўся пасля рамонту
Кіраўнік рэспубліканскага ведамства Сяргей Новікаў прыехаў павіншаваць супрацоўнікаў. Ён сказаў, што ў няпростай эканамічнай сітуацыі дзяржавай выдзелены сродкі, каб асучасніць будынак і палепшыць умовы працы. Сяргей Новікаў падзякаваў памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці Аляксандра Пазняка за садзейнічанне таму, каб рамонт завяршыўся ў аптымальныя тэрміны. У сваю чаргу Аляксандр Пазняк пажадаў усім паспяховай працы на карысць людзей і прыроды.
На тэрыторыі вобласці працуюць 42 інспектары, якія ў любы час сутак гатовыя да выканання службовых абавязкаў. Па выніках 2015-га Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету прызнана лепшай у сістэме і ўзнагароджана пераходным знакам. У гэтым годзе вынікі таксама застаюцца на высокім узроўні.
Сяргей Ляшук. Фота Антона Сцепанішчава. «Віцебскія весці».