Будынкі і збудаванні ААТ «КІМ» выстаўлены на продаж

Працэс ліквідацыі Віцебскага ААТ «КІМ» выйшаў на фінішную прамую: на таргі выстаўлены будынкі і збудаванні з інфраструктурай на асноўнай вытворчай пляцоўцы банкрута па вуліцы Максіма Горкага ў абласным цэнтры. Яркі ўзор прамысловага конструктівізму, узведзены па праекце беларускага архітэктара Герасіма Якушкі ў 1931 годзе, прадаецца адзіным лотам, яго пачатковы кошт складае амаль 7,6 млн рублёў.


У склад прадмета аўкцыёну ўключаны 19 капітальных пабудоў рознага функцыянальнага прызначэння агульнай плошчай каля 44,5 тыс. кв. м разам з камунікацыямі. Таргі прызначаны на 27 лютага, арганізатарам выступае РУП «Віцебскі інстытут нерухомасці і ацэнкі» па пагадненні з антыкрызісным кіраўніком. Гэтаму папярэднічала маштабная праца па вырабе адсутных праваўстаноўчых дакументаў на аб'екты нерухомасці і камунікацыі, без якіх немагчымая рэалізацыя нерухомай маёмасці. Працэс расцягнуўся па часе і запатрабаваў значных выдаткаў.

Як паведаміў кіраўнік па справе аб банкруцтве КІМа Павел Заяц, на дадзеным этапе ліквідацыйнай вытворчасці, якая доўжыцца ўжо 17 месяцаў, за кошт распродажу маёмасці банкрута ўдалося пагасіць каля 30% даўгоў па зарплаце перад 719 былымі работнікамі (агульная сума запазычанасці перавышала 630 тыс. руб.).

Усяго ў рэестры патрабаванняў крэдытораў 2-й чаргі, куды таксама ўваходзяць запазычанасць перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва і Белдзяржстрахам, першапачаткова значылася непагашаная запазычанасць у памеры каля 1,3 млн руб. Акрамя таго, пры звальненні работнікаў (а гэта 625 чалавек) быў праведзены поўны разлік з выплатамі выхадных дапамог за тры месяцы і кампенсацый за невыкарыстаны адпачынак, на што было накіравана больш за 1,2 млн руб. Яшчэ ёсць першачарговыя плацяжы: затраты па бягучай дзейнасці (напрыклад, заработная плата работнікам, што застаюцца 43 работнікам), а таксама падаткі на нерухомасць і продаж маёмасці, зямельны падатак.

Зрэшты, па ацэнцы экспертаў рынку нерухомасці, на маёмасць КІМа не варта чакаць высокага попыту. На асноўнай

на пляцоўцы прадпрыемства зацікавіць патэнцыйных пакупнікоў здольныя толькі будынак галоўнага корпуса з прыбудовай ды адзін са швейных цэхаў. І то пры умове рэалізацыі асобным лотам, а для гэтага неабходна адэкватна падзяліць на часткі тэрыторыю фабрыкі з адпаведнай інфраструктурай, але гэта будзе адбывацца ўжо пры наступных таргах.

Усяго ў рэестр патрабаванняў крэдытораў першапачаткова было ўключана каля 17,3 млн руб. даўгоў. Іншымі словамі, нават пры удачным збегу абставін выручаных сродкаў ад продажу ўсёй маёмасці КІМа ўсё роўна не хапіла б для поўнага разліку з крэдыторамі. Так што працэдура ліквідацыі падыходзіць да лагічнага завяршэння, але наколькі доўгім будзе шлях да фінішнай рысы прадказаць ніхто не бярэцца. Афіцыйна тэрмін ліквідацыйнай вытворчасці працягнуты да канца лютага 2017 года.

Сяргей Антонаў, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.