Здзянёва запрашае на Купалле
20 чэрвеня 2015 года а 16.00 у музеі-сядзібе І.Е. Рэпіна «Здраўнёва» адбудзецца свята народнага календара – Купалле.
20 чэрвеня 2015 года а 16.00 у музеі-сядзібе І.Е. Рэпіна «Здраўнёва» адбудзецца свята народнага календара – Купалле.
Вашай увазе і ўдзелу:
- Тэатралізаванае гульнёвае прадстаўленне «Летняя ночка купальская» (Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў);
- Выступленне вакальнага ансамбля «Ф'южн»;
- Майстар-класы па флорыстыцы (клуб «Анюта»);
- Прэзентацыя вырабаў фірмы па вырабе народных і сцэнічных касцюмаў «Міласлава».
Таксама вы станеце сведкамі завяршэння пленэру разьбяроў па дрэве, дзе зможаце ўбачыць вынікі творчай дзейнасці майстроў на працягу некалькіх дзён у сядзібе
«Здраўнёва».Кошт білета: 50 000 руб.
Тэл. для даведак: (8-0212)-29-16-73